ААТ "Слонімскі рамонтны завод" аказвае паслугі па капітальным і бягучым рамонце дызельных рухавікоў унутранага згарання, сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі. Выконваючы рамонт вузлоў і агрэгатаў сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі, узнікае неабходнасць фігурнай выразкі дэталяў з ліставага пракату плазменнай рэзкай. Прымаючы да ўвагі вышэйпададзенае 28 снежня 2022 года прадпрыемствам была набыта машына плазменнай рэзкі KING-2040G-ST. Купля гэтага абсталявання дасць магчымасць ажыццяўляць выразку фігур у метале таўшчынёй да 50 мм з дапамогай паветрана-плазменнага і газавага рэзання. У студзені пачата ўстаноўка і мантаж гэтага абсталявання.