Штогод 1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Людзі ва ўсім свеце аб'ядноўваюцца для дэманстрацыі падтрымкі людзям, якія жывуць з ВІЧ, і ўзгадваюць тых, хто памёр ад звязаных са СНІДам захворванняў.
Згодна са статыстыкай Сусветнай асацыяцыі аховы здароўя, на планеце жыве больш за 35 мільёнаў чалавек, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ), і кожны дзень гэтая лічба павялічваецца яшчэ на 14–15 тысяч. Па ацэнцы ААН ВІЧ-інфекцыя займае 5-е месца сярод прычын смяротнасці ў свеце.
У Беларусі пражывае з ВІЧ-станоўчым статусам 15031 чалавек, паказчык распаўсюджанасці складае 158,5 на 100 тысяч насельніцтва. Улічваючы ўзрастаючую ролю палавога шляху перадачы ВІЧ-інфекцыі, высокую распаўсюджанасць ВІЧ - інфекцыі сярод працуючага насельніцтва ва ўзроставых групах 30 гадоў і старэй, процідзеянне распаўсюджванню ВІЧ-інфекцыі з'яўляецца адным са стратэгічных напрамкаў у забеспячэнні захавання здароўя насельніцтва і дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
У краіне створана сістэма, якая забяспечвае максімальную даступнасць да кансультавання і тэсціравання на ВІЧ-інфекцыю. Прайсці тэставанне на ВІЧ-інфекцыю, у тым ліку ананімнае, можна ў любой лячэбнай установе, якая мае працэдурны кабінет. Таксама ў краіне на базе грамадскіх некамерцыйных арганізацый функцыянуюць ананімна-кансультацыйныя пункты, якія прадстаўляюць паслугі па кансультаванні і тэсціраванні на ВІЧ-інфекцыю для найбольш уразлівых да ВІЧ-інфекцыі груп насельніцтва (спажыўцы ін'екцыйных наркотыкаў, жанчыны, уцягнутыя ў сэкс-бізнес, мужчыны). Усім ВІЧ-пазітыўным пацыентам, калі ў іх ёсць паказанні да прызначэння спецыфічнага лячэння, бясплатна даюцца лекавыя сродкі для антырэтравіруснай тэрапіі.
Своечасова пачаўшы лячэнне антырэтравіруснымі прэпаратамі і прытрымліваючыся ўсіх указанняў лекара, людзі, якія жывуць з ВІЧ, могуць пражыць доўгае і паўнавартаснае жыццё. Якасць жыцця ВІЧ-пазітыўных людзей, дзякуючы гэтым лекавым прэпаратам, амаль нічым не адрозніваецца ад якасці жыцця людзей без ВІЧ і змяншае рызыку перадачы ВІЧ іншым людзям.
Напярэдадні Сусветнага Дня барацьбы са СНІДам ва ўсіх абласцях Рэспублікі Беларусь праводзяцца інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы (выставы, конкурсы, спаборніцтвы, адкрытыя ўрокі, выступленні ў прамым эфіры), накіраваныя на прафілактыку ВІЧ-інфекцыі, арганізаваныя медыцынскімі спецыялістамі, валанцёрамі, СМІ, няўрадамі.
У інтарэсах будучыні неабходна аддаваць прыярытэт больш эфектыўнай асвеце моладзі па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і захаванню сацыяльнай каштоўнасці сям'і, нараджэнню здаровага пакалення.