У Рэспубліцы Беларусь 29 сакавіка 2025 года з 20.30 да 21.30 адбудзецца штогадовая міжнародная акцыя "Гадзіна Зямлі" (далей -акцыя). Мэты і задачы акцыі накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў энергазберажэння і экалогіі і адпавядаюць палітыцы павышэння энергаэфектыўнасці, якая праводзіцца ў рэспубліцы, і замацаванню ў грамадстве псіхалогіі эканоміі і беражлівасці. Просім усіх прыняць актыўны ўдзел у акцыі па адключэнні 29 сакавіка на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30 святла, электрычных прыбораў, падсветкі будынкаў, рэкламнага асвятлення і г.д.;